Белорусская литература

ТЭМА: ПРЫГАЖОСЦЬ ЗІМОВАЙ ПРЫРОДЫ Ў ТВОРАХ БЕЛАРУСКІХ АЎТАРАЎ










ПРАПАНАВАНЫЯ ТВОРЫ:


А. ВОЛЬСКІ. «КАЛЯДКІ».

В. ДАЙЛІДА. «ДОБРАЯ ФЕЯ».

М. ДАНІЛЕНКА. «КЛЮЧЫ БАБУЛІ ЗІМЫ»
В. ЖУКОВІЧ. «СТАРАЖЫТНЫ ЗВЫЧАЙ», «ЗІМА», «ПЕРШЫ СНЕГ», «КАЛІ ПРЫХОДЗІЦЬ ДЗЕД МАРОЗ?».
Я. ЖУРБА. «ДЗЕД МАРОЗ».
У. КАРЫЗНА. «ГУКАННЕ ДЗЕДА МАРОЗА», «НАВАГОДНЯЯ ПЕСЕНЬКА».
Я. КОЛАС. «ДЗЕД-ГОСЦЬ», «ЗІМА», «ПЕРШЫ СНЕГ».
К. КРАПІВА. «З НОВЫМ ГОДАМ».
П. МАКАЛЬ. «БЯЛЕЕ СНЕГ ПУШЫСТЫ».
У. МАЦВЕЕНКА. «ЁЛКА-ВЯСЁЛКА».
А. РУСАК. «СІНІЧКА».
А. СТАВЕР. «ЗІМА».
М. ХВЕДАРОВІЧ. «ЛЯ ХАТ ВЫСОКІЯ СУМЁТЫ».
М. ЧАРНЯЎСКІ. «ЁЛКА», «ЛІСА-КАЛЯДОЎШЧЫЦА».

ЗАДАННЕ ДА ЎРОКА ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ:

ПАДРЫХТАВАЦЬ ВЫРАЗНАЕ ЧЫТАННЕ АБО ВЫВУЧЫЦЬ  НА ПАМЯЦЬ ВЕРШ. МОЖНА НАМАЛЯВАЦЬ МАЛЮНАК




ТЭМА: ЧАЛАВЕК БЕЗ РАДЗІМЫ, ШТО САЛАВЕЙ БЕЗ ПЕСНІ

Прапанаваныя творы:

Э. Агняцвет. «Зямля з блакітнымі вачамі».
А. Бадак. «Маленькі чалавек у вялікім свеце».
Беларуская народная казка «Жаронцы».
Д. Бічэль. «Белая Русь».
А. Вольскі. «Роднае слова», «Беларусь — мая Радзіма».
В. Вольскі. «Беларускае мора».
П. Глебка. ***О Беларусь, мая калыска...
А. Дзеружынскі. «Я спяваю, ты спявай!», «Прамяніся ярчэй  і ярчэй».
В. Жуковіч. «Няма даражэйшай зямлі», «Радзімаю нашай край гэты завецца…».
У. Караткевіч. «Родная зямля».
А. Карлюкевіч. «Рыбнае царства».
У. Карызна. «Наша Беларусь», «Роднае слова».
А. Клышка. «Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга» («Зала сарака», «У слаўным горадзе Полацку»).
Я. Колас. «Родныя вобразы».
Я. Купала. «Сын і маці».
Легенда «Адкуль пайшлі беларусы».
У. Мазго. «Беларуска».
Паданне «Добры Жыцень».
Паданне пра Жыцень.
М. Пазнякоў. «У родным краі», «Родныя назвы».
А. Пісьмянкоў. «Цымбалы».
Я. Сіпакоў. «Першы астраном».
М. Танк. «Лемантар»,«Хлеб».
У. Ягоўдзік. «Слуцкія паясы», «Славутыя людзі Зямлі нашай роднай. Крыж-святыня».


 УРОК ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ

ТЭМА: ЯК ТЫ ДА ЛЮДЗЕЙ, ТАК І ЛЮДЗІ ДА ЦЯБЕ

 ТВОРЫ БЕЛАРУСКІХ АЎТАРАЎ АБ АДНОСІНАХ ДА ЛЮДЗЕЙ І  ДОБРАЗЫЧЛІВАСЦІ
















ПРАПАНАВАНЫЯ ТВОРЫ: 

Э. АГНЯЦВЕТ. «ЛЕДЗЯНЦЫ».
Г. АЎЛАСЕНКА. «ЯК МУХАМОРЫ ВАЙНУ ПАЧЫНАЛІ»
А. БАЧЫЛА. «КОЛЬКІ КОТ НАБІЎ ПАСУДЫ»
Я. БЯГАНСКАЯ. «АЛЕНЧЫНЫ КАНЬКІ»
 Г. ВАСІЛЕЎСКАЯ. «УСМЕШКА»
А. ДУДАРАЎ. «ПУХНАЦІК».
Е. ЛОСЬ. «КАЗКА ПРА ЛАСКУ»
У. МАЗГО. «СВЕТА З ІНТЭРНЭТА».
П. МАКАЛЬ. «ПАКЛІЧ У ГОСЦІ СОНЦА».
А. МАСЛА. «ЗОРАЧКА».
І. МУРАВЕЙКА. «ШКАДЛІВЫ КАМЕНЬ»
«ЯБЛЫКІ ДЛЯ СЯСТРЫЧКІ»
А. ПАЛЬЧЭЎСКІ. «ДОБРАЕ СЛОВА»
М. ЯНЧАНКА. «АДВЕДАЛІ»
Т. СІВЕЦ. «ВАНДРОЎКА НА ПАЎНОЧНЫ ПОЛЮС»

ЗАДАННЕ ДА ЎРОКА ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ:  ПАДРЫХТАВАЦЬ ПАДРАБЯЗНЫ ПЕРАКАЗ ТВОРА НА ВЫБАР.

 УРОК ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ
ТЭМА: ДОБРЫ ЧАЛАВЕК І ЖЫВЁЛУ ШКАДУЕ

ТВОРЫ ПРА СТАЎЛЕННЕ ДА ПТУШАК І ЗВЯРОЎ, ПРА ДОБРЫЯ І ДРЭННЫЯ ЎЧЫНКІ ЛЮДЗЕЙ У АДНОСІНАХ ДА ПРЫРОДЫ

Прапанаваныя творы:

Э. Агняцвет. «Рэчка, рэчанька».
Л. Арабей. «Мікіткаў сон».
А. Асіпенка. «Прыгожая лісіца».
З. Бядуля. «Скарб».
Г. Васілеўская. «Як кот грыбы збіраў».
А. Вольскі. «Свой заяц у лесе».
М. Даніленка. «Журка».
А. Дзеружынскі. «Азбука птушак».
У. Дубоўка. «Шануйце ўсё жывое».
М. Дукса. «Сябры».
К. Жук. «Зямныя лекары».
В. Жуковіч. «Слухай родную прыроду».
Я. Колас. «Савось-распуснік».
У. Мазго. «Лайдак і Шпак».
Г. Марчук. «Добрае сэрца», «Як Агапка мальвы ўратавала».
Т. Мушынская. «Мая рабіна».
Р. Няхай. «Белая бярозка».
М. Пазнякоў. «Бярозка».
А. Пальчэўскі. «Верабейчык», «Крыўда», «Экзамен».
Г. Пашкоў. «Добрым будзь!».
З. Прыгодзіч. «Выратаванне ластаўкі».
Г. Пшонік. «Каштанчык».
А. Пысін. «Пісьмо птушак».
П. Рунец. «Ліпка».
І. Хадановіч. «Хто жыве на дне ракі?».
В. Хомчанка. «Дзядоўнік».
В. Шырко. «Дзіўны кот».
М. Янчанка. «Яблычак».


ТЭМА ЎРОКА: У. ЛІПСКІ І ЯГО ТВОРЫ ПРА АДНОСІНЫ ДА ЖЫВЁЛ І ПТУШАК, УЧЫНКІ ЛЮДЗЕЙ.



Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч
(06.05.1940)
Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі нарадзіўся 6 мая 1940 года ў вёсцы Шоўкавічы, Рэчыцкага раёна. Бацькі яго былі працавітымі сялянамі, Уладзімір быў шосты ў сям'і. На яго дзяцінства прыпалі вайна, акупацыя, напаўгалодныя пасляваенныя гады. Пасля заканчэння Вузнажскай сярэдняй школы вучыўся ў Мінску, у тэхнікуме харчовай прамысловасці, потым завочна скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Ён адзіны з братоў і сясцёр атрымаў вышэйшую адукацыю.
Мала сёння ў Беларусі пісьменнікаў, якія працуюць так плённа, як Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. Штогод з-пад пяра нашага зямляка выходзяць кнігі, вартыя і сур'ёзнай гаворкі, і ўдумлівага чытання. Яго творы ўключаны ў школьныя падручнікі, а за кніжку "Вясёлая азбука" пісьменнік атрымаў літаратурную прэмію імя Янкі Маўра. Па кнізе "Аўцюкоўцы" праведзены першы ўсебеларускі фестываль народнага гумару ў вёсцы Аўцюкі Калінкавіцкага раёна.
Уладзімір Ліпскі першым у беларускай літаратуры расказаў пра свой радавод. Кожная яго кніга, кожны твор – гэта сповядзь сэрца, сваімі творамі ён штодня падцвярджае ганаровае званне пісьменніка.


Сённяшні творчы набытак пісьменніка Уладзіміра Ліпскага – больш за шэсцьдзесят кніжак аповесцей, апавяданняў, казак, нарысаў, публіцыстычных артыкулаў, нататкаў. Галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка". Нязменны старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду. Член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член прэзідыума СПБ, член Саюза журналістаў Беларусі. Ініцыятар і пастаянны старшыня журы Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках. Кавалер ордэна Францыска Скарыны. За шматгадовае служэнне дзіцячай літаратуры і дзяцінству пісьменнік удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я.Маўра, "вясёлкаўскай" прэміі імя В.Віткі, прэміі А.Грына, прэміі Міжнародных асацыяцый дзіцячых фондаў.

План падрыхтоўкі да ўрока пазакласнага чытання:


1.Прааналізуйце творы, якія  чыталі па тэме заняткаў.
2.Выбярыце творы У.Ліпскага. 
3.Падрыхтуйце кароткі пераказ твора на выбар.
4.Прынясіце на ўрок ваш чытацкі дзённік.

Пры падрыхтоўцы да ўрока прапаную:

Прачытаць : Да юбілею У.Ліпскага. Часопіс "Вясёлка"

ТЭМА: "УВОСЕНЬ І ВЕРАБЕЙ БАГАТЫ"

ПРЫГАЖОСЦЬ ВОСЕНЬСКАЙ ПРЫРОДЫ


Прапанаваныя творы:

А. Бутэвіч. «Прыгоды лісціка-карунчыка».
А. Вольскі. «У верасні».
В. Вітка. «Лістапад».
Н. Галіноўская. «Восень у лесе».
У. Дубоўка. «Залатая, асенняя раніца!», «Мядзведзь».
Я. Колас. «Восень».
П. Макаль. «Асенняе».
І. Навуменка. «Падранены журавель», «Пачыналася восень».
Я. Пушча. «Залатая пара».
Купальскія песні.
С. Шушкевіч. «Лістапад».

План падрыхтоўкі:
1. Прааналізуйце творы, якія  чыталі па тэме заняткаў.
2. Выбярыце верш, у якім апісваецца прыгажосць восеньскай прыроды. 
3. Вывучыце яго на памяць або падрыхтуйцеся чытаць выразна.
4. Прынясіце на ўрок ваш чытацкі дзённік.

Спіс твораў для пазакласнага чытання ў кастрычніку па раздзеле "У любую пару года слухай родную прыроду. Восеньская старонка"

Канстанцыя Буйло. «Мой Мурка», «У лесе».
Анатоль Бутэвіч. «Як сасна з бярозай пасябравала».
Святлана Быкава. «Свавольніцы», «Заранка», «Гарэза-праменьчык».
Змітрок Бядуля. «Сняжыначкі-пушыначкі».
Алена Васілевіч. «Геша».
Янка Галубовіч. «Забаўнае паляванне», «Сцяжынка», «Што аднаму цяжка, тое гуртам лёгка».
Віктар Гардзей. «Залаты лістапад».
Цішка Гартны. «Восень»
Ніл Гілевіч. «Цуд тварыўся – праспаў…», «Здарэнне ў лесе».
Пятро Глебка. «На пачатку лета».
Уладзімір Дубоўка. «Восень», «Раскрытая кніга», «Хто дужэйшы?».
Васіль Жуковіч. «Скалечаны голуб», «У зялёным лузе».
Янка Журба. «Першыя сняжынкі».
Віктар Кажура. «Пакацілася сонейка».
Клаўдзія Каліна. «Красавік», «Стракатая сойка».
Казімір Камейша. «Зімовы верш».
Аляксандр Капусцін. «Казка старой сасны».
Галіна Каржанеўская. «Мышка», «Дзе ты, Боця?».
Якуб Колас. «Каля рэчкі», «Летам».
Мікола Корзун. «Міколкаў барометр».
Янка Купала. «Вясна».
Эдуард Луканскі. «Верабейка».
Міхась Лынькоў. «Ластаўчына талака».
Валянцін Мыслівец. «Жураўлі і жураўка».
Генадзь Пашкоў. «Палессе», «Раніца ў пушчы», «У жытнім полі».
Зіновій Прыгодзіч. «Джэк і Рыжык».
Павел Ткачоў. «Тася».
Кацярына Хадасевіч-Лісавая. «У кожнага свае справы».

Іван Шамякін. «Воўк».
УРОК ПАЗАКЛАСНАГА ЧЫТАННЯ.

ТЭМА: "ПРЫГОЖАЯ ПТУШКА ПЕРЬЕМ, А ЧАЛАВЕК ВУЧЭННЕМ".

ШКОЛЬНЫ ЗВАНОК

Творы на школьную тэму, пра сяброўства, пра імкненне вучыцца і пазнаваць навакольны свет

Прапанаваныя творы:

Э. Агняцвет. «Грамацеі», «Параска і падказка», «Свята кнігі».
Я. Бяганская. «Цяжкая задача».
А. Вольскі. «Непералётны вырай».
М. Гіль. «Першы настаўнік».
А. Дзеружынскі. «Алё, Але», «Балбатуха Міла».
М. Дукса. «Скарга кнігі», «Хітры дзённік».
А. Жук. «Урок».
Я. Колас. «Юрачка».
У. Корбан. «Тры вучні».
В. Лукша. «Тэлефон».
А. Масла. «Як з’явіўся апостраф».
М. Пазнякоў. «Мая бібліятэка».
П. Прануза. «Цяжкая дарожка».
А. Русак. «Мой сябра».
В. Хомчанка. «Коска».
У. Юрэвіч. «Караблік».
А. Якімовіч. «Аб чым спрачаліся кнігі?».

План падрыхтоўкі:

1. Выбяры і прынясі на ўрок самую цікавую кнігу па тэме.

2. Падрыхтуй выразнае чытанне верша ( на выбар ), або кароткі пераказ твора (на выбар). 

3. Намалюй малюнак 

4. Прынясі на ўрок свой чытацкі дзённік!


                                                            Комментариев нет:

                                                            Отправить комментарий